У Беластоку 25 верасня прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і дзеячам Саюзу палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі лукашэнкаўскіх турмаў і калоній.

Некалькі дзясяткаў чалавек трымалі банер і партрэты палітзняволеных. Выступоўцы расказалі пра сітуацыю з Пачобутам ды іншымі палітычнымі зняволенымі.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і 6 месяцаў.