
Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар.
За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Нагадаем, што Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу звінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.
Месца зняволення Алеся Бяляцкага: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
