
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ адзінаццаці чалавек.
Гэта Дзмітрый Грышкевіч , Андрэй Нехвядовіч, Віталь Каляда, Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык, Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандра Жук (Аляксандра Жучэнка), Аляксандр Падгорны і грамадзянін Расеі Максім Гелясін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» ажно 1344 чалавекі, з іх 647 — беларусы.
