
Сяргей Чарняк
27 верасня, у Варшаве праходзіць фэст каля Віслы для палітвязняў і іх сяброў “#67 Вольны Дзень”. Гасцей чакаюць міні-кірмаш, прысмакі ад былых зняволеных і музычныя выступы.
Адзін з артыстаў імпрэзы – Сяржук Чарняк (якога цэлы час пераследавалі сілавікі Лідскага раёну і фактычна змусілі эміграваць) – распавёў пра сваю праграму:
– Я праспяваю на вершы палітзняволеных розных часоў. Яны адгукаюцца ў сэрцы і сёння. Верш, якія быў напісаны бацькам Станіслава Шушкевіча, які сядзеў восем гадоў да 1947, у 1949 быў і потым напісаў верш “Гусанькі”, і ў дваццатым годзе гэта стала зноў актуальна. Вершы Ларысы Геніюш, верш майго бліжэйшага земляка з Наваградка Самсона Пярловіча, які быў арыштаваны ў 24 гады.
Таксама ў падзеі возьмуць удзел Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki) і іншыя.
