“Вельмі хутка”. Так галоўны амерыканскі перамоўшчык з Лукашэнкам Джон Коўл адказаў на пытанне пра вызваленне нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

“Я гэтым займаюся!” — напісаў Коўл за гадзіну да гэтага, рэтвітнуўшы допіс НАУ.

На гэтым тыдні стала вядома, што Алесь Бяляцкі перанёс у зняволенні аперацыю на назе. 

Джон Коўл — намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерала Кіта Келага. Ён ужо некалькі разоў быў у Мінску і кожны раз вывозіў у Літву групы палітвязняў.