
Гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка, які ўжо некалькі гадоў жыве ў змушанай эміграцыі, паведаміў на свёй старонцы ў фэйсбуку, што сілавікі ціснуць на яго родных у Гародні: «Сёння я даведаўся, па якіх артыкулах прыходзілі “па маю душу” дадому да маёй маці. І яны шчэ прасілі сястру і маці, каб я пакаяўся і напісаў пакаяніе ў камісію па вяртанні і вярнуўся…».
Андрэй Мялешка кажа, што супраць яго фігуруе ажно тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім)
361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці)
361-4 (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці)
