З 1 кастрычніка зменяцца падыходы налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Найбольш істотна гэта закране незанятых у эканоміцы грамадзянаў. Цяпер налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў дачыненні да жылых памяшканняў, якія належаць “дармаедам”, залежыць ад таго, ці зарэгістраваныя яны ў прыналежных ім кватэрах, і ажыццяўляецца прапарцыйна колькасці грамадзянаў, якія там жывуць. Па новых правілах ў дачыненні да ўсёй уласнасці «дармаеда» і ўсяго абʼёму спажываных паслуг будуць ужываць «эканамічна абгрунтаваныя тарыфы».
Таксама змены закрануць адміністрацыйныя працэдуры для атрымання льготаў, пераразлікаў некаторых жыллёва-камунальных плацяжоў і вызвалення ад аплаты за абслугоўванне ліфта.