Кожны пяты жыхар Гарадзенскай вобласці мае 65 гадоў і больш. Жанчын у такім веку значна больш, чым мужчын. Гэта вынікае з статыстычнага агляду, які апублікаваў Белстат да Дня сталых людзей. Такі дзень адзначаецца ў Беларусі якраз 1 кастрычніка.

На пачатку 2025 году ў Гародні і вобласці жылі 181 тысяча 600 людзей, старэйшых за 65 гадоў. Гэта кожны пяты жыхар вобласці. Жанчын больш — 66,3%. Больш за палову пенсіянераў пражывае ў гарадах і толькі 32% – у сельскай мясцовасці.

Найбольшы адсотак пенсіянераў у вобласці жыве ў Свіслацкім раёне — ажно 30,4%. У Гарадзенскім раёне — 21,6%, а ў самой Гародні значна менш — 15,8%.

За мінулы год у вобласці 83 мужчыны-пенсіянеры ажаніліся. Жанчын, якія выйшлі замуж, менш — 45.

Інтэрнэтам, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, карыстаецца 80% сталых насельнікаў вобласці.