фота ілюстрацыйнае

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прызначыла нормы працоўнага часу для Беларусаў на 2026 год.

Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Згодна з дакументам, працаўнікі на поўную стаўку пры пяцідзённым працоўным тыдні з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю мусяць адпрацаваць 2024 гадзіны. Пры шасцідзённым працоўным тыдні з выходным днём у нядзелю – 2019 гадзінаў.

Гэта значыць, што беларусы будуць працаваць куды больш, чым у 2025 годзе. На 2025 год норма для пяцідзёнкі склала 2010 гадзін (на 14 гадзін менш, чым у 2026-м), для шасцідзёнкі – 2010 гадзін (на 9 гадзін менш).

Гэта норма вызначаецца кожны год на наступны каляндарны год і ўключае звычайныя васьмігадзінныя працоўныя дні, скарочаныя 7-гадзінныя перадсвяточныя (для пяцідзёнкі). Для шасцідзённага працоўнага тыдня гадзіны падлічвалі так: па 7 гадзінаў з панядзелка да пятніцы і 5 гадзінаў працы ў суботу. Калі гэты дзень папярэднічае дзяржаўнаму святу, ён скарачаецца на адну гадзіну.

Колькасць гадзінаў залежыць ад таго, на якія дні выпадаюць дзяржаўныя святы, і мусіць выконвацца як максімальная вызначаная норма працоўных гадзінаў, а ўся дадатковая колькасць мусіць аплачвацца паводле вышэйшых ставак.