
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 31 прозвішча — цяпер у ім 5848 чалавек
3 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна РФ Максіма Гелясіна, а таксама шэсць чалавек, якіх засудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «у сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
