
Прадстаўнікі ДАІ, РПЦ і “Белай Русі” склалі адзіную ідэалагічную адзінку і праводзяць на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці супольныя акцыі. Днямі ў Дзятлаве напярэдадні агульнабеларускай прафілактычнай акцыі “Флікер выратоўвае жыццё!”, якая пройдзе з 3 па 7 кастрычніка, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” раздавалі гараджанам гэты неабходны для пешаходаў аксесуар.
Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Аляксей Ярмак наведалі школы райцэнтра і раздалі навучэнцам і работнікам флікеры.


