У Ашмянах у гарадскім парку з’явіліся арыгінальныя мастацкія лаўкі з выкарыстаннем вялікіх камянёў. Гэта не выпадковасць, паколькі паводле адной з версій назва гораду паходзіць менавіта ад балцкага слова “камень”. У цэнтры Ашмянаў з’явіліся і іншыя арт-аб’екты.
Бліжэйшым часам у гарадскім парку плануецца ўстаноўка габіёнаў – канструкцый з металічнай сеткі, запоўненых каменем.