Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Івашына.

Паводле новых правілаў максімальны тэрмін дадатковага пакараньня (у выпадку палітвязьняў – катаваньня) штрафным ізалятарам складае 15 содняў. Ад нашага ваяра Дзяніс Івашын новых лістоў і паштовак няма ўжо больш за 30 дзён. Ёсьць невялічкая верагоднасьць, што адбываецца затрымка ў дастаўцы ягоных пасланьняў праз цэнзуру і загружанасьць пошты Спадзяемся, што бліжэйшым часам да нас ад Дзяніса ўсё ж прыйдзе нейкая вестачка. Іначай можна будзе меркаваць, што працаўнікамі жодзінскай вязьніцы прабітае чарговае дно бесчалавечнасьці.

Ужо 10 месяцаў Дзяніса Івашына пазбаўляюць тэлефанаванняў.

Ужо 4 гады і амаль 7 месяцаў Івашын у зняволенні.

Напомнім, што гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году і ў жніўні 2022 году засудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці». Дзяніс Івашын рэдагаваў беларускую версію выдання Infornapalm і пісаў расследованні для «Новага часу». Ён знайшоў дзесяць “беркутаўцаў”, якія з Украіны пераехалі ў Беларусь і пачалі працаваць у міліцыі.

Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.