Станам на сёння прызнаныя палітычнымі вязнямі 1197 чалавекі. Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 такі статус атрымалі 4168 асобаў. Такія лічбы называе ПЦ Вясна.

З свайго боку ініцыятыва Dissidentby паведамляе пра 1342 палітычных зняволеных станам на сёння. З іх 203 жанчыны, 23 чалавекі былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне.

Рэальная колькасць палітвязняў яшчэ большая. Наколькі – ніхто ня ведае, бо многія засуджаныя і іх сваякі, асабліва апошнія два гады, не паведамляюць пра свае крымінальныя справы.