Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска выступіла з чарговым зваротам у падтрымку Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў лукашэнкаўскага рэжыму. 

Яна звярнулася да іншых еўрадэпутатаў:

Я шчыра запрашаю Вас далучыцца да мяне ў Страсбургу падчас маючай адбыцца пленарнай сесіі, каб падпісаць ліст, прысвечаны сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Гэты ліст сімвалізуе цяжкае становішча гэтых людзей, прыкладам якога з’яўляецца Анджэй Пачобут, намінант на прэмію Сахарава.

У прэс-зоне побач з галоўным уваходам у залу пленарных пасяджэнняў будзе размешчаны спецыяльны стэнд, дзе ў вас будзе магчымасць выказаць сваю падтрымку, падпісаўшы ліст.

Заклікаю вас да актыўнага ўдзелу ў гэтай значнай ініцыятыве.