
У Гарадзенскім гарвыканкаме адбылося прызначэнне новага чыноўніка.
Кіраўніком справаў гарвыканкаму стаў Юрый Даўгашэй (Долгошей). Адпаведнае пасведчанне яму ўручыў старшыня гарвыканкаму Андрэй Хмель. Раней чыноўнік працаваў у тым ліку ў ідэалагічнай структуры.
У сваёй прамове новы кіраўнік спраў сказаў:
“Я родился и вырос в Гродно. В последнее время работал в должности начальника отдела по работе с обращениями граждан, СМИ и идеологической работе Министерства ЖКХ Беларуси. До этого несколько лет в Гродненском облисполкоме. С работой, которая мне предстоит здесь, знаком не понаслышке”.
