Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута зноў змясцілі ў памяшканне камернага тыпу – ён правядзе там паўгода, да лютага 2026 года. Пра гэта паведамляе БАЖ, адзначаючы, што рашэнне аб змяшчэнні было прынята яшчэ 23 жніўня.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і 6 месяцаў.

Напомнім, што нядаўна спатканне з Пачобутам было дазволена старшыні непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліцы Борыс.