
У Свіслачы зруйнавалі досыць праблемны доўгабуд. Недабудаваны аб’ект стаяў больш 30 гадоў.
Гэта недабудаваны корпус Свіслацкага раённага шпіталю, які пачыналі рабіць яшчэ ў 1989 годзе.
Недабудаваны корпус знаходзіўся побач з цяперашняй старой больніцай, у якой, як запэўніваюць чыноўнікі “функционирует достаточное количество койко-мест и имеются необходимые площади для обслуживания местных жителей”. Рэч у тым, што насельніцтва раёну цэлы час вымірае і змяншаецца, таму месцаў і можа хапаць.
Стары доўгабуд да ўсяго быў небяспечны для навакольных, таму яго ўрэшце пачалі руйнаваць. Завяршыць дэмантажныя працы плануюць да канца кастрычніка.
