
фота ілюстрацыйнае
МУС РФ працягвае абвяшчаць у вышук беларусаў. За апошнія паўгоду ў сьпіс трапілі 1180 грамадзян і нараджэнцаў Беларусі — цяпер у ім ажно 5220 чалавек (карткі на больш за паўтары тысячы з базы прыбралі).
Пра гэта паведамляе выданьне «Медыязона».
У расейскі вышук беларусы трапляюць на запыт Беларусі — гэта значыць, што чалавека шукаюць у абедзьвюх краінах, а таксама могуць выдаць з «дружалюбных краінаў».
Знаходжаньне ў расейскай базе вышуку азначае, што вас абвесьцілі ў вышук у Беларусі, а потым і ў РФ.
У гэтую базу дадаюць беларусаў засуджаных па палітычных справах. У абноўленым спісе ёсць сваякі як былых палітвязняў, так і беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, журналістаў у эміграцыі.
У гэтай базе знаходзіцца нямала людзей з Гарадзеншчыны: Алесь Зарэмбюк, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вольга Вялічка, Алесь Кіркевіч, Ежы Грыгенча, Вадзім Саранчукоў, Ірына Чарняўка, Георгі Рой, Ірына Новік, Дзяніс Чашчэвік, Юрась Дзяшук ды многія іншыя. Цяпер туды дадалі журналіста Андрэя Мялешку і музыку Алеся Дзянісава.
