У Гародні ўказам Лукашэнкі вернуты ў абласны суд Уладзімір Янкоўскі. І ня проста вернуты суддзём, а прызначаны новым старшынём Гарадзенскага абласнога суду. Раней ён працаваў звычайным суддзём у гэтай установе, потым у чэрвені 2020 году быў пераведзены працаваць старшынём суду Ленінскага раёну Гародні. Ну а зараз ідзе на істотнае падвышэнне.

Уладзімір Янкоўскі

Крэсла Янкоўскага ў судзе Ленінскага раёну зойме былы старшыня Слонімскага раённага суду Аляксандр Ярмолік. У яго багатая біяграфія афармлення палітычных карных прысудаў і пастановаў – як па крымінальных, так і па адміністрацыйных справах.

Аляксандар Ярмолік