
Мы ўжо паведамлялі пра змену старшыняў Гарадзенскага абласнога суду і суду Ленінскага раёну Гародні. Тым жа ўказам Лукашэнкі ад 6 кастрычніка шэраг іншых суддзяў Гарадзеншчыны перамешчаны на новы пасады альбо зацверджаны на новы тэрмін на старых. Такім чынам прызначаны:
Дар’я Адамовіч – суддзёй суду Кастрычніцкага раёну Гародні на 5-гадовы тэрмін.
Дзмітрый Бубенчык – суддзём Гарадзенскага абласнога суду бестэрмінова.
Вадзім Дуброўскі – суддзём на 5-гадовы тэрмін і старшынём суду Слонімскага раёну, вызваліўшы яго з пасады старшыні і суддзі суду Дзятлаўскага раёну (фактычна пайшоў на падвышэнне).
Іна Кароль – суддзёй суду Кастрычніцкага раёну Гародні на 5-гадовы тэрмін.
Юлія Лабецкая – суддзёй суду Ваўкавыскага раёну на 5-гадовы матэрыял.
Ганна Лявусік – суддзёй суду Ленінскага раёну Гародні на 5-гадовы тэрмін.
Дзмітрый Сасноўскі – суддзём на 5-гадовы тэрмін і старшынём суду Дзятлаўскага раёну, вызваліўшы яго з пасады суддзі суду Кастрычніцкага раёну Гародні (фактычна пайшоў на падвышэнне).
Валерый Шпак – суддзём Гарадзенскага абласнога суду на 5-гадовы тэрмін, вызваліўшы яго з пасады суддзі суду Кастрычніцкага раёну Гародні (фактычна пайшоў на падвышэнне).
Фактычна ўсе гэтыя суддзі актыўна займаліся і займаюцца палітычнымі рэпрэсіямі, ажыццяўляючы незаконныя прысуды.
