
У Астравецкім райвыканкаме пад кіраўніцтвам галоўнага мясцовага начальніка Сяргея Мядзвецкаса абмяркоўвалі гатовасць школаў і рэцыдыўную злачыннасць. Чыноўнікі хваліліся цудоўнай гатовасцю школа да навучальнага году, асабліва ўсталяваннем электронных турнікетаў з СШ №1 і №2.
Пра сітуацыю з асобамі на уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі дакладваў временно исполняющий обязанности по должности начальника милиции общественной безопасности Островецкого РОВД Геннадий Бородевич.
Паводле яго дакладу:
“На уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі было 230 чалавек (на 1 студзеня 2025 году), цяпер – 197. Сёлета з месцаў пазбаўлення волі вярнуўся 21 чалавек, пастаўлена на ўлік у КВІ Астравецкага РАУС – 20.
Па выніках студзеня-жніўня адзначаецца нязначны (?) рост колькасці злачынстваў. Зарэгістравана 89, пры тым рэцыдыўных – 22 супраць 8 летась.
Обсудили и вопрос трудоустройства таких лиц, что также способствует профилактике преступлений. Только в этом году для этой категории граждан проведено 8 групповых профилактических мероприятий «Не упусти свой шанс», на которых рассмотрена жизненная ситуация 43-х человек, 7 из них получили работу.
