Чыноўнікі хваляцца азеляненнем Гарадзенскага раёну. Яны інфармуюць, што за вясенні перыяд бягучага году ў раёне “паспелі ўкараніцца” каля 600 дрэваў, якія пасадзілі ў красавіку-траўні ў час розных суботнікаў. Так у Гожы каля школы пасадзілі каля 200 ліпаў і туяў.

Саджанцы вечназялёных кустоў, а тасама бярозы і ясеня высадзілі ў Луцкаўлянах. Акрамя гэтага там садзілі дэкаратыўныя дрэвы – усяго 190.

У кастрычніку пасадкі плануюць прадоўжыць. У Капцёўцы збіраюцца пасадзіць 100 дрэваў на вуліцы Шашэйнай.
Такія пасадкі можна толькі вітаць, асабліва з гледзішча таго, што апошнія 25 гадоў улады вобласці і раёнаў бязлітасна нішчылі па ўсё Гарадзеншчыне старыя і ня надта старыя зусім здаровыя дрэвы.