
У Слоніме з асаблівай пашанай у абласны цэнтр на падвышэнне праводзілі ранейшага суддзю раённага суду Аляксандра Ярмоліка. Як мы ўжо паведамлялі зараз ён будзе кіраваць судом Ленінскага раённага суду Гародні.
На адмысловае паседжанне зберліся прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і рознай наменклатуры. “Виновника торжества” віншаваў старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч. “Руководитель района отметил многолетнюю плодотворную работу Александра Ивановича в судебных органах, заслуги в укреплении судебной системы и обеспечении соблюдения законности”.
Поіым выступалі іншыя наменклатурнікі, суддзю Ярмоліку ўручалі розныя падарункі.
Аляксандр Ярмолік да 2016 года працаваў у Іўеўскім раённым судзе, пасля цягам 9 гадоў – у Слонімскім. Кіраваў і непасрэдна сам займаўся палітычнымі крымінальнымі і адміністрацыйнымі справамі.


