Рака Нёман, фота ілюстрацыйнае

Групы мігрантаў намагаліся трапіць у Літву, прыплыўшы па Нёмане, пішуць літоўскія медыя.

Першую такую групу літоўскія памежнікі пабачылі каля 5:30 раніцы. Яны спусцілі на Нёман дзве гумовыя лодкі. Па папярэдніх звестках у лодках знаходзіліся 18 чалавек. Яны накіраваліся па цячэнні ў бок Літвы.

Пабачыўшы патрулі памежнай службы Літвы, людзі накіраваліся назад да берага, выцягнулі лодкі з вады і вярнуліся на беларускі бок мяжы.

У той жа дзень увечары на беразе зноў з’явілася група мігрантаў з лодкай. Частка з іх села ў лодку, а іншыя прывязалі да яе трос і трымалі, каб у выніку паспеху можна было вярнуць транспартны сродак назад і выкарыстаць зноў. Але гэтай групе людзей таксама не ўдалося патрапіць у Літву.

Еўрарадыё