У панядзелак, 13 кастрычніка, Лукашэнка займаўся кадравымі пытаннямі і ў ліку іншага прызначыў у Гарадзенскай вобласці ажно трох новых старшыняў райвыканкамаў.

Юрый Касталомаў прызначаны на пасаду старшыні Зэльвенскага райвыканкаму. Да гэтага ён працаваў дырэктарам КСУП «Ханчыцы-Нёман» Свіслацкага раёну.

Андрэй Гардзей стаў старшынём Смаргонскага райвыканкаму. Да гэтага ён працаваў старшынём Карэліцкага райвыканкаму. Замест яго ў Карэлічах пастаўлены кіраваць Аляксандр Курыла. Да гэтага ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні Бераставіцкага райвыканкаму – начальніка ўпраўлення селькай гаспадаркі і харчавання.

Акрамя гэтага яшчэ адзін высокапастаўлены чыноўнік вобласці ідзе на падвышэнне ў Менск: старшыня камітэту эканомікі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Камендант зараз узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Менскага гарвыканкаму.