Калектыву Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы прадставілі новага прарэктара. Ім прызначаны небезвядомы палкоўнік Вячаслаў Раманенка. Да гэтай пасады ён ажно дзесяць гадоў узначальваў Гарадзенскі абласны ваенкамат.

Рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка, прадстаўляючы новаспечанага прарэктара, адзначыла яго “высокие профессиональные заслуги и человеческие качества”:

Вячеслав Владимирович настоящий полковник во всех смыслах этого слова. Человек, который является не только талантливым руководителем, но и просто хорошим человеком. Очень ответственным, очень надежным и очень добросовестным“.

Цікава адкуль рэктарка ўніверсітэту так добра ведае чалавечыя якасці палкоўніка Раманенкі?

Адзначаецца, што Вячаслаў Раманенка прайшоў доўгі шлях ад курсанта да кіраўніка ваеннага камісарыята Гарадзенскай вобласці. Цяпер ён будзе ўздымаць на новую вяршыню купалаўскі ўніверсітэт.