
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 6 чалавек.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы шасці чалавек.
Гэта Праташчык Аляксей, Бойка Яўген, Кузьмянчук Андрэй, Невар Яўген, Сашнікава Крысціна, Калуеў Ігар.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» ажно 1348 чалавек, з іх 651 — беларусы. Сярод беларусаў абсалютную бальшыню складаюць засуджаныя паводле палітычных матываў.
