Гаўрыіла з расейскімі ўдзельнікамі вайны ва Украіне 

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін узнагародзіў медалём Пушкіна духоўніка Елісавецінскага жаночага манастыра ў Менску протаіерэя Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гарадзенскага Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра ігуменню Гаўрыілу.

Пуцінскі ўказ размешчаны на афіцыйным партале прававых актаў Расеі.

І Лемяшонка, і Гаўрыілу ўзнагародзілі “за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю за мяжой рускай мовы і рускай культуры”.

Абодва гэтыя царкоўныя дзячы вядомыя як актыўныя прапагандысты ідэй «русского мира» і прыхільнікі расейскай імперскай палітыкі.