За першыя 9 месяцаў гэтага года 2,3 тысячы беларусаў папрасілі міжнародную абарону ў Польшчы, пакуль разглядзелі 1,4 тысячы спраў. Сто чалавек атрымалі адмовы, то бок гэта каля 7% ад усіх рашэнняў.

Для параўнання: на абарону падаваліся 6,2 тысячы ўкраінцаў, прынята 2,9 тысяч рашэнняў. З іх 1,4 тысячы  атрымалі адмову — амаль палова ад усіх ужо прынятых рашэнняў.

Дарэчы, у Варшаве змяняецца адрас падачы заяў на міжнародную абарону. Падраздзяленне Памежнай службы ў Варшаве паведамляе, што з 20 кастрычніка 2025 года прыём заяўнікаў будзе адбывацца па адрасе:

02-677 Warszawa
ul. Wynalazek 4, паверх 4,
будынак „Wynalazek Tower”