Сумная вестка прыйшла з Гародні. Пасля кароткай і цяжкай хваробы не стала гарадзенскага доктара і літаратара Мечыслава Курыловіча.

Нарадзіўся Мечыслаў Курыловіч 17 лютага 1939 года у Гародні.

Пасля заканчэння Гарадзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым доктарам у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гародні. Апошнія два гады перад пенсіяй у Мурманску.

Як літаратар выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня», «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”, “Матыў прынёманскіх вятроў” – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”, рэгулярна ў альманаху “Новы Замак”. Ягоныя вершы вылучаліся дасціпнасцю і аўтарскім гумарам. Быў аптымістычным і жыццярадасным чалавекам.

Светлая памяць…