У вёсцы Расла Смаргонскага раёна, што на Гарадзеншчыне, адбылася аварыя, у выніку якой была разбураная гістарычная каталіцкая капліца, паведамляе раёнка «Светлы Шлях».

Кіроўца Audi, які ехаў з Раслы абраў занадта высокую хуткасць. Машыну занесла, і яна наехала на прыдарожную капліцу — аб’ект, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўваходзіць у пералік помнікаў архітэктуры «Каталіцкія капліцы XIX — першай паловы XX стагоддзя».

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і спецыялісты аддзела культуры. Апошнія зафіксавалі разбурэнні і склалі акт аб пашкоджанні аб’екта культурнай спадчыны. У якім стане сам кіроўца і ці жывы, не паведамляецца.

так выглядала капліца да разбурэння