
Пракуратура Гарадзенскай вобласці скіравала ў суд завочную крымінальную справу супраць былога каліноўца Максіма Шабуцкага.
Мужчыну інкрымінавалі 18 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, сярод якіх – «Глумленне з дзяржаўных сімвалаў», «Распальванне варожасці», «Дыскрэдытацыя Беларусі» і «Стварэнне злачыннай арганізацыі».
Паведамляецца, што ў выніку «супрацьпраўных дзеянняў Шабуцкага дзяржаве нанесеная маёмасная шкода на суму каля 31 мільёна рублёў, што падлягае спагнанню з абвінавачанага».
