Пяцёх жыхароў Наваградку ў выніку палітычнага карнага працэсу засудзілі да калоніі па «справе дваровых чатаў».

У Гарадзенскім абласным судзе 21 кастрычніка агучылі прысуд пяцём палітзняволеным: Таццяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзь.

Іх прызналі вінаватымі паводле часткі 3 артыкулу 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2 з паловай гады зняволення кожнаму, а таксама штрафы на 800 базавых велічыняў.

Палітзняволеных затрымалі па «справе дваровых чатаў» год таму.

Таксама вядома, што ў Беларусі скончыліся яшчэ групавыя суды па аналагічных справах, у тым ліку і людзей з райцэнтру Гарадзенскай вобласці. Амаль усе фігуранты былі засуджаныя да пазбаўлення волі.