У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 5916 чалавек

24 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі палітвязня Івана Замяціна, засуджанага за данаты, фігурантаў “справы Гаюна” Яўгена Мязеца і Юрыя Несцерава, а таксама двух чалавек, якіх засудзілі паводле «народнага» артыкулу 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».