23 кастрычніка беластоцкіх аматараў беларускай песні парадаваў канцэртам вядомы лідскі бард Сяргей Чарняк. Больш двух гадзін ён выконваў свае аўтарскія песні, а таксама папулярныя кампазіцыі іншых аўтараў.

Сяргей Чарняк стварае песні як на вершы беларускіх класікаў (Максіма багдановіча, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Ненадзя Бураўкіна), так і на словы малавядомых і забытых айчынных творцаў. Тым самым папулярызуе беларускую песенную культуры. Канцэрт сабраў некалькі дзясяткаў слухачоў, пераважна эмігрантаў з Лідчыны.

Сяргей Чарняк з-за пераследу лідскіх сілавікоў быў змушаны пакінуць родны край і выехаць у Польшчу, дзе зараз ён і жыве.

Напомнім, што ён неаднаразова арыштоўваўся і быў зняволены паводле адміністрацыйных справаў.