У мурах гарадзенскай турмы 28 кастрычніка асвяцілі царкву-капліцу РПЦ. Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце Гродзенскай епархіі.

архиепископ Гродненский и Волковысский Антоний совершил чин малого освящения храма и первую Божественную литургию в храме апостола Петра во узах при исправительном учреждении «Тюрьма №1» города Гродно.

На асвячэнні і афіцыйнай цырымоніі акрамя архіепіскапа Антонія, ды іншых праваслаўных святароў, былі начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін, пракурор Гарадзенскай вобласці Аляксандр Жукаў. Былі старший тюремный священнослужитель Гродненской епархии; духовенство, окормляющее заключенных.

На набажэнстве былі: протоиерей Григорий Лопухов, председатель Cинодального отдела по тюремному служению Белорусской Православной Церкви; руководство ДИН МВД Беларуси; руководство УДИН МВД по Гродненской области; представители администрации и сотрудники «Тюрьма № 1 УДИН МВД по Гродненской области», а также осужденные из числа хозотряда.

Представители руководства исправительного учреждения вручили Управляющему Гродненской епархией памятные знаки внимания.

Царкву пачалі аднаўляць каля года таму. Пасля асвячэння царквы адбылося першае набажэнства, на якім прысутнічалі засуджаныя.

Гарадзенская турма мае дурную славу адной з сама жорсткіх пенітэнцыярных установаў Беларусі, для палітвязняў у ёй створаны нялюдскія ўмовы зняволення. Менавіта ў Гарадзнскай турме быў фактычна закатаваны, у тым ліку і праз неаказанне медыцынскай дапамогі, палітвязень, знакаміты беларускі мастак Алесь Пушкін.

Цяпер у гарадзенскай турме №1 адбываюць тэрміны па крымінальных справах найменш 43 палітвязні.