
У Лідзе ў будынку раённага суду паказушны прыём грамадзян правёў прыехаўшы старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Сяргей Кандрацьеў. Пры тым прысутнічала цэлая чарада іншых работнікаў сістэмы і чыноўнікаў, у тым ліку старшыня Лідскага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Кандрацьеў у час прыёма кансультаваў па чатырох кейсах: адной справе па факце гібелі падлетка на пешаходным пераходзе, па дзвюх сямейна-бытавых справах і справе па накладзеных штрафах за адміністрацыйныя правапарушэнні.

