
У Гарадзенскім абласным судзе яшчэ дзявятага чэрвеня 2025 года судовая калегія вынесла завочны прысуд Віктару Дамарацкаму паводле ч.1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса.
Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда, Дамарацкага звінавацілі ў “іншым аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, якая накіраваная на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”.
Судзіць яго былі пачаўшы 26 траўня.
У выніку Віктару Дамарацкаму прызначылі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічыняў (12600 рублёў). Таксама Дамарацкага пазбавілі воінскага звання “старшы лейтэнант запасу”.
