29 кастрычніка ў Беластоку прайшла традыцыйная акцыя памяці беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — так званая «Ноч (не)расстраляных паэтаў».

Удзельнікі акцыі сабраліся на вуліцы насупраць кансуляту Рэспублікі Беларусь у скверы Вольнай Беларусі .

Прадстаўнікі беларускай дыяспары і супольнасці беларусаў Падляшшы чыталі вершы беларускіх літаратараў – ахвяраў сталінскіх савецкіх рэпрэсій.