
У Гародні пачалі “раскручваць” сумнеўны турыстычны брэнд.
Ён быў распрацаваны яшчэ ў 2023 годзе пад кіраваннем і з фінансаваннем чыноўнікаў – “по заказу управления спорта и туризма Гродненского облисполкома”. Мастацкая і эстэтычная вартасць брэнда выклікае вялікія сумневы. Цяжка паверыць, што гэтая распрацоўка можа мець масавую папулярнасць. Але ж праект рэалізаваны і цяпер яго трэба ўкараняць.

Ідэолагі і стваральнікі новага брэнда так абгрунтоўваюць гэтую аляпаватую сімволіку:
Это собирательный, многозначительный и многозначный символ с глубоким смыслом в каждой детали. Графический знак бренда внешне напоминает каменный цветок, что подразумевает рост и развитие, состоит из двух частей и нескольких символов: крепость, замок, нимб, книга, распростертые объятья.
Што характэрна, німб унізе гэтай кароны-шклянкі. Дадамо, што “распрастаныя абдымкі” можа ўгледзець толькі вельмі багатая фантазія.
