
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2025 году.
1 лістапада
У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

2 лістапада
Дзяды, дзень памінаньня памерлых. Сакральны дзень для ўсіх беларусаў.

180 гадоў таму (1845) – У фальварку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Леанард Іваноўскі, гаспадарчы і грамадзкі дзеяч.

155 гадоў таму (1870) – У Слоніме нарадзіўся Язэп Стаброўскі, беларускі археолаг, краязнавец.

3 лістапада
485 гадоў таму (1540) – Вялікая княгіня літоўская і польская каралева Бона Сфорца пацьвердзіла Гародні магдэбургскае права і загадала мець пячатку з гербам.

180 гадоў таму (1845) – У Каменцы Падляскай (Польшча) нарадзіўся Зыгмунт Глогер, польскі этнограф, археолаг, які дасьледаваў таксама тэрыторыю Заходняй Беларусі. Ён аўтар больш чым 800 навуковых працаў і публікацый.

135 гадоў таму (1890) – У Слоніме нарадзіўся Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі-расейскі славіст, літаратуразнавец, педагог.
4 лістапада
165 гадоў таму (1860) – Нарадзіўся Уладзімір Бітнер, вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцыны. Жыў у Сьвіслачы і в. Кватары (Сьвіслацкі р-н). Памёр у 1924 г.
25 гадоў таму (2000) – У Парэччы (Слонімскі р-н) усталяваны памятны крыж у гонар паўстанца Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

5 лістапада
775 гадоў таму 1250 – Памёр Елісей Лаўрышаўскі, беларускі Сьвяты. Жыў у Лаўрышаве (Наваградскі р-н).

320 гадоў таму (1705) – Баруны атрымалі Магдэбургскае права.

5 гадоў таму (2020) – У Гародні памерла Таццяна Маліноўская, беларуская грамадзкая дзеячка, культуролаг. Пахавана на могілках па праспекце Касманаўтаў.

6 лістапада
205 гадоў таму (1800) – У в. Аборак (Маладэчанскі р-н) нарадзіўся Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, выдавец. Быў сакратаром кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, пакінуў малюнкі Залесься на Смаргоншчыне.

45 гадоў таму (1980) – У Нью Ёрку памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н).

7 лістапада
595 гадоў таму (1430) – У Троках паміж Ягайлам і Сьвідрыгайлам заключана дамова паводле якой Ягайла абавязваўся вярнуць Літве Падольскую зямлю.
235 гадоў таму (1790) – У в. Жырмуны (Воранаўскі р-н) нарадзіўся Караль Падчашынскі, асьветнік, архітэктар, дасьледнік, педагог.
12 лістапада
105 гадоў таму (1920) – У в. Борхаў (Рагачоўскі р-н) нарадзіўся Андрэй Макаёнак, драматург, народны пісьменьнік Беларусі. У 1945-46 жыў і працаваў у Гародні.

95 гадоў таму (1930) – У в. Шаматова (Смургонскі р-н) нарадзіўся Восіп Блізьнюк, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях, вязень савецкіх канцлягераў.
13 лістапада
400 гадоў таму (1625) – Памёр Саламон Рысінскі (нар. у 1560 г. (?) у в. Рысін, цяпер Себежскі р-н Пскоўскай вобл.), паэт, філосаф, этнограф, педагог у ВКЛ. Верагодна, што пахаваны ў в. Дзяляцічы (Наваградзкі р-н).
40 гадоў таму (1985) – У Гародні памёр Антон Валынчык, беларускі хормайстар, кампазітар, педагог. Нараджэнец в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

14 лістапада
120 гадоў таму (1905) – У в. Баброўня (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч), беларускі паэт, актывіст Грамады, ТБШ.

15 лістапада
40 гадоў таму (1985) – Памёр Аляксандар Калодка, грамадзкі дзеяч, правазнавец, публіцыст, вязень фашыстоўскіх канцлягераў, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія). Нараджэнец в. Церабостынь (Карэліцкі р-н). Пахаваны на беларускіх могілках Фоўкнер у Мэльбурне.
16 лістапада
Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

17 лістапада
200 гадоў таму (1825) – У Цьвярской губ. (Расея) памёр Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), вучоны-славяназнавец, этнограф, фальклярыст. Жыў у Наваградку (1802-04 гг.) і Варончы (Карэліцкі р-н, 1807-09 гг.).

20 лістапада
40 гадоў таму (1985) – У Беластоку памёр Юрка Геніюш, беларускі пісьменьнік і публіцыст. Пахаваны ў Беластоку на праваслаўных могілках. Нараджэнец Зэльвы.

21 лістапада
195 гадоў таму (1830) – У Яшунах памёр Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, асьветнік Рэчы Паспалітай. Сямейны маёнтак і пахавальная капліца былі ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н). Пахаваны ў Яшунах (цяпер Летува).

22 лістапада
310 гадоў таму (1715) – На тэрыторыі Жмудзі нарадзіўся Антон Скарульскі, рэктар Наваградзкага езуіцкага калегіюму ў 1760-64 гг.
225 гадоў таму (1800) – Памёр Саламон Майман (сапр. Хейман, нар. у 1753 ці 1754 г.), філосаф-асьветнік. Нараджэнец Міру (Карэліцкі р-н).
24 лістапада
55 гадоў таму (1970) – У Клюшчанах (Астравецкі р-н, па іншых зьвестках у Вільні) памёр Адольф Клімовіч, беларускі каталіцкі, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец, вязень савецкіх канцлягероў. Пахаваны ў Клюшчанах.

25 лістапада
230 гадоў таму (1795) – Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў Гарадзенскім Новым замку адрокся ад дзяржаўнага трону.

85 гадоў таму (1940) – Масква без згоды Вярхоўнага савету БССР перадала Летуве Друскенікі, землі Сьвянцянскага раёну і некалькі сельсаветаў суседніх раёнаў.
26 лістапада
140 гадоў таму (1885) – У Канстантынопалі памёр Адам Міцкевіч, паэт, асьветнік, філамат. Пахаваны ў Парыжы. 4.7.1890 парэшткі былі перавезены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.

100 гадоў таму (1925) – У Менску нарадзіўся Юрый Семяняка, беларускі кампазітар. Жыў і працаваў у Гародні ў 1944-50 гг.

95 гадоў таму (1930) – У Оршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч, народны пісьменьнік Беларусі. Часта бываў у Гародні.

27 лістапада
125 гадоў таму (1900) – У в. Слачва (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, педагог, адзін з заснаваньнікаў беларускага студэнцкага руху.
105 гадоў таму (1920) – Пачалося антысавецкае Слуцкае паўстаньне (доўжылася да 28 сьнеж. 1920 г.). Нацыянальны Дзень Герояў.
29 лістапада
195 гадоў таму (1830) – У Варшаве пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне, якое ўвайшло ў гістарыяграфію як Лістападаўскае. На тэрыторыі Беларусі і Літвы яно разгарнулася ў 1831 г.
105 гадоў таму (1920) – Пачала працу Гарадзенская Беларуская гімназія.
