
Дзяды ў Курапатах, 2020 год / Еўрарадыё
1 лістапада 2020 году лукашэнкаўскія сілавікі ўпершыню з 1988 году разагналі шэсце на Дзяды. У людзей, што прыйшлі на акцыю, стралялі гумовымі кулямі, кідалі святлошумавымі гранатамі, а пры затрыманні іх збівалі.
Супраць удзельнікаў шэсця завялі крымінальную справу за “арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Падазраванымі назвалі 231 чалавека.
Першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на Дзяды зладзілі моладзевыя арганізацыі”Талака” і “Тутэйшыя” ў скверы Янкі Купалы ў Менску ў 1987 годзе.
30 кастрычніка 1988 года ў Менску побач з Усходнімі могілкамі і Курапатамі адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму. Тады камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю.


Марш супраць тэрору і шлях у Курапаты, лістапад-2020 / Еўрарадыё
