
31 кастрычніка быў абвешчаны апошні прысуд па Гарадзенскай вобласці па так званай справе дваровых чатаў. У гэты дзень былі абвешчаны прысуды ваўкавыскай групе.
Працэс ішоў яшчэ з сярэдзіны ліпеня бягучага году.
Усяго па палітычнай крымінальнай справе з Ваўкавыску было засуджана 9 чалавек. Ім прысудзілі тэрміны ў калоніі ад 2 з паловай гадоў да 2 гадоў 10 месяцаў са штрафам па 800 базавых велічынь кожнаму.
Раней у Гарадзенскім абласным судзе 21 кастрычніка агучылі прысуд пяцём палітзняволеным з Наваградку: Таццяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужу і жонцы Аляксандру і Ірыне Лебедзь.
Іх прызналі вінаватымі паводле часткі 3 артыкулу 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і прызначылі па 2 з паловай гады зняволення кожнаму, а таксама штрафы на 800 базавых велічыняў.
Трэцяя група засуджаных была са Смаргоні. Шасці чалавекам (Казлоўскі, Міроненка, Маргарыта Навумава, Святлана Кашкель, Наталля Пупкевіч і Марэт Валюк) было прысуджана два з паловай гады калоніі і вялікія штрафы. Любові Валюк, у якой анкалогія 4-й стадыі, прысудзілі 3 гады “хатняй хіміі”.
Напомнім, што “хапун” у Смаргоні прайшоў яшчэ ў лістападзе 2024 году. Частку людзей пасля вызвалілі
Усіх палітзняволеных затрымалі па «справе дваровых чатаў» яшчэ год таму.
