У Воранаўскім РАУС прайшла ўладная прымусовая акцыя «Не упусти свой шанс». На мерапрыемства былі сабраныя асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў і не занятыя ў эканоміцы. Супрацоўнікі РАУС “не раз акцентировали внимание на том, что свою судьбу они строят сами. Выбрать путь асоциального поведения, медленно опустившись на дно, или взять себя в руки, трудоустроиться и наполнить свою жизнь новым смыслом, несомненно, выбор каждого”.

Прысутная на мерапрыемстве намесніца пракурора Воранаўскага раёну Аксана Мрочка (Оксана Мрочко) правяла з грамадзянамі індывідуальныя прафілактычныя размовы. Выконваючая абавязкі загадчыка аддзяленнем комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСОН Воранаўскага раёну Лілія Францкевіч расказвала якія віды дапамогі могуць быць для раней судзімых.

Але галоўнае, што “по окончании мероприятия лица, состоящие на учетах в органах внутренних дел и не занятые в экономике, приняли участие в общественно полезном труде”. Пра гэта паведаміў Сяргей Нявера, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Воранаўскага РАУС.