
У Гародні ў абласным выканаўчым камітэце прайшла працоўная сустрэча чыноўнікаў па арганізацыі 15-га Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур.
У 2026 годзе пройдзе ўжо юбілейны фэст. З кожным новым форумам культуры становіцца ўсё менш, а ўсё больш ідэалогіі. Старшыня абласной вертыкалі Караеў адзначыў “необходимость провести его на высочайшем уровне”.
Ну а міністр культуры Руслан Чарнецкі, які таксама прыехаў у горад над Нёманам заявіў: “Цель – провести мероприятие масштабно и громко, чтобы о нем узнала не только вся республика, но и соседи”. Міністр культуры дзяржавы ня толькі не размаўляе на мове тытульнай нацыі, але цэлы час азіраецца на ўсход, называючы сваю дзяржаву на савецкі манер “республикой”.
