
“Вікіпедыя” папярэджвае пра бяспеку сваіх рэдактараў. Расея і Беларусь не лічацца бяспечнымі краінамі для іх.
Пры стварэнні ўліковага запісу на расейскамоўнай старонцы энцыклапедыі з’яўляецца папярэджанне: калі вы знахолдзіцеся ў Расеі ці ў Беларусі, нікнэйм трэба выбраць так, каб праз яго немагчыма было вылічыць асобу рэдактара. Прыкладам, нельга выкарыстоўваць псеўданім, пад якім вы ўжо вядомы на іншых сайтах ці ў сацсетках.
Непрыемна, што на беларускамоўнай старонцы “Вікіпедыі” такога папярэджання няма. Атрымліваецца, што новых расескамоўных рэдактараў папярэджваюць пра небяспеку, а беларускамоўных — не.

Папярэджанні ў “Вікіпедыі” / Скрыншоты Еўрарадыё
Увесну ў Беларусі паведамлялася пра затрыманне шэрагу аўтараў беларускай Вікіпедыі. Выпадкі затрыманняў здараліся і ў папярэднія гады. Некаторых асобаў нават уносілі ў спісы “экстрэмістаў”.
