Беларусам прапануюць выказаць прапановы і заўвагі па законапраекце, якім будзе рэгламентавацца ўтрыманне сабак. З ініцыятывай выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, яно спасылаецца на Прававы форум.

Акрамя таго, уладальнікаў абавяжуць мець пры сабе і выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі для ўборкі экскрыментаў гадаванцаў, за выняткам выпадкаў, калі гаворка ідзе пра службовых сабак пры выкананні абавязкаў ці сабак-павадыроў.

Акрамя таго, плануецца ўзаконіць норму аб тым, каб пры перасячэнні праезнай часткі, а таксама пры знаходжанні ў ліфтах, дапаможных памяшканнях шматкватэрных дамоў і на дзіцячых пляцоўках сабакі былі на кароткім павадку або на руках у суправаджаючага.

Пры тым выгул і дрэсіроўка сабак без павадка і намордніка, асабліва тых, якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальніка або прызнаны небяспечнымі, будзе дапускацца вылучна на спецыяльна абсталяваных пляцоўках у межах населеных пунктаў.