Савет Рэспублікі датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Алега Іванова. Дакумент зарэгістраваны 4 лістапада ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, але пакуль яшчэ не апублікаваны, таму матывацыя звальнення пакуль невядомая.

Да канца кастрычніка 2025-га Іваноў быў гендырэктарам Гарадзенскага мясакамбіната. Прыкладна тыдзень таму стала вядома, што цяпер прадпрыемства ўзначаліла Вольга Янушка. Раней яна кіравала Ваўкавыскім мясакамбінатам.

Сёлета ў верасні-кастрычніку МУС і КДК двойчы паведамлялі пра затрыманні на мясакамбінатах, заўважыла “Наша Ніва”. Справы датычылі карупцыйных злачынстваў. Праўда, у тых выпадках гаворка ішла пра Менскую вобласць.