
5 лістапада ў Мастаўлянах, каля былой сядзібы Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзве інфармацыйныя шыльды.
Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагментах, якія верагодна з’яўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу. Кажа вытворца табліц і ўдзельнік праекта — скульптар Януш Талуць:
-Усталявалі знак, бо тут знаходзіцца фундамент старога муру. Гэта добра, што пастаўлены шыльды, можна прачытаць, даведацца.
Першая шыльда ля месца нараджэння аднаго з лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі, Кастуся Каліноўскага, змяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ландшафце, другая — кароткую інфармацыю пра само месца і геаграфічна-гістарычны кантэкст. Урачыстае адкрыццё шыльдаў запланавана на 22 лістапада.



Беларускае Радыё Рацыя
